Запрашаем да удзелу!

25.02.2021

Прагулкі на свежым паветры карысныя для дзяцей і дарослых усіх узростаў. Адпачынак зімой павінен быць актыўным! Што ж, маючы ў сваім распараджэнні снег і трохі фантазіі, можна выдатна правесці час! Запрашаем і дзяцей, і дарослых у апошнія дні зімы пакатацца на лыжах і каньках. Добры настрой і зарад станоўчых эмоцый усім жадаючым будзе забяспечаны!