Пры планаванні прафесійнай кар'еры карысна адказаць на наступныя пытанні:
Ад якіх сваіх уменняў і здольнасцяў Вы атрымоўваеце найбольшае задавальненне?
- Якія Вашы асноўныя інтарэсы і захапленні?
- Якія навучальныя прадметы Вам найбольш падабаюцца?
- Чым бы Вы жадалі займацца кожны дзень па 8 гадзін з года ў год?
- Аб якой працы Вы марыце?
- Якім Вы ўяўляеце свой занятак праз 10 гадоў?
- Якая праца была бы для Вас ідэальнай? Апішыце яе як мага больш падрабязна. Уявіце сябе на гэтай працы, з кім Вы працуеце, як праводзіце час?
- Якія Вашы крытэрыі выбару прафесіі? (абавязковыя і пажаданыя)
- Якія Вашы моцныя бакі і навыкі больш за ўсё дазваляюць Вам лічыць сябе прыгодным для працы, якая Вам здаецца ідэальнай?
- Якія прабелы ў сваіх ведах і ўменнях Вам неабходна ліквідаваць, каб атрымаць ідэальную для Вас працу?
- Калі праца, ідэальная для Вас недасягальная ў цяперашні час, то якую працу Вы маглі бы выконваць, каб рухацца наперад ў выбраным кірунку?
- З кім можна параіцца, каб атрымаць карысную для планавання кар'еры інфармацыю?
- І, нарэшце, запішыце Вашы найбліжэйшыя і доўгатэрміновыя мэты ў галіне кар'еры і дзейнічайце.