Вечар сустрэчы з выпускнікамі

03.02.2020
1 лютага наша ўстанова адукацыі вітала сваіх гасцей - выпускнікоў мінулых гадоў.

      Выпускнікі пераступілі парог роднай школы, каб сустрэцца са сваімі школьнымі сябрамі, настаўнікамі, каб на кароткі час сустрэчы вярнуцца ў незабыўныя школьныя гады.

     Наш вечар сустрэчы прайшоў у святочнай абстаноўцы. Вучні падрыхтавалі для гасцей цудоўны канцэрт. Са сцэны гучалі вершы і песні, асаблівае захапленне выклікалі танцавальныя нумары. Выпускнікі змаглі паўдзельнічаць у юмарыстычных конкурсах. Раўнадушным не застаўся ніхто. 

    Цёплы, незабыўны вечар падарыла школа кожнаму выпускніку.

Фотаздымкі з вечара сустрэчы можна паглядзець у фотагалерэі.