Аб'яднанні па інтарэсах

З мэтай індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі адукацыйнага працэсу, задавальнення індывідуальных патрэб выхаванцаў ва ўзросце ад 4 да 6 гадоў у адпаведнасці з запытамі законных прадстаўнікоў у 2023/2024 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі рэалізоўваецца праграма дадатковай адукацыі дзяцей «Выяўленчае мастацтва» на базавым узроўні на бясплатнай аснове .

 

 

свернуть

Выяўленчае мастацтва

Маляванне з’яўляецца адным з найважнейшых сродкаў пазнання свету і развіцця ведаў эстэтычнага выхавання, бо яно звязана з самастойнай практычнай і творчай дзейнасцю. У працэсе малявання ў дзяцей удасканальваюцца назіральнасць і эстэтычнае ўспрыманне, мастацкі густ і творчыя здольнасці. Падчас малявання дзіця фарміруе і развівае ў сябе вызначаныя здольнасці: зрокавую ацэнку формы, арыентаванне ў прасторы, пачуццё колеру. Таксама развіваюцца спецыяльныя ўменні і навыкі: каардынацыя вачэй і рукі, валоданне кісцю рукі.

Выяўленчае мастацтва мае разнастайнасць матэрыялаў і тэхнік. Часта дзіцяці недастаткова звыклых, традыцыйных спосабаў і сродкаў, каб выказаць свае фантазіі.

Дадзеная праграма дае магчымасць выхаванцам асвоіць як традыцыйныя метады малявання, так і нетрадыцыйныя прыёмы выяўленчай дзейнасці, што дае магчымасць найбольш поўна раскрыць патэнцыял юнага мастака, развіваючы ўяўленне і творчую актыўнасць.

Мэта: развіццё творчых здольнасцей дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі выяўленчага мастацтва.

Задачы:

навучальныя:

пазнаёміць з відамі выяўленчага мастацтва;

вучыць тэхніцы малявання разнастайнымі выяўленчымі сродкамі (васковая крэйда, гуаш, алоўкі);

вучыць нетрадыцыйным спосабам малявання (ніткаграфія, кляксаграфія, манатыпія).

развіццёвыя:

развіваць назіральнасць, зрокавую памяць, прасторавае мысленне;

развіваць здольнасць эмацыйна ўспрымаць навакольны свет;

развіваць фантазію, творчае ўяўленне і актыўнасць;

выхаваўчыя:

выхоўваць працавітасць, акуратнасць;

прывіваць любоў да прыгажосці навакольнага свету;

выхоўваць цікавасць да самастойнай творчасці, далучаць да выканання калектыўных работ.

Праграма пабудавана на наступных педагагічных прынцыпах:

прынцып актуальнасці;

прынцып сувязі тэорыі з практыкай;

прынцып уліку ўзроставых і індывідуальных асаблівасцей выхаванцаў;

прынцып сістэматычнасці;

прынцып нагляднасці;

прынцып даступнасці.

Праграма прызначана для дзяцей дашкольнага  ўзросту. Узрост выхаванцаў - 4-6 гадоў. Напаўняльнасць аб’яднання па інтарэсах - 4 выхаванцы. Тэрмін рэалізацыі праграмы - 1 год. Агульная колькасць гадзін праграмы ў год - 36 навучальных гадзін. Заняткі праводзяцца 1 раз у тыдзень па 1 навучальнай гадзіне. Працягласць навучальнай гадзіны - 20 - 25 хвілін. Форма правядзення заняткаў - гульня.

 

Група Дзень тыдня і час правядзення аб'яднання па інтарэсах Месца правядзення  Педагагічны работнік
Рознаўзроставая

Чацвер

17.00 - 17.24

Групавое памяшканне Валента Ігар Мітрафанавіч, педагог дадатковай адукацыі

 

свернуть

Наша творчасць

Фарбы мора. Аўтар: Пташыц Міраслава

Лясны вартаўнік. Аўтар: Шарко Валерыя

Восеньскае лісце. Аўтар: Юдзіна Дарына

Успаміны пра лета. Аўтар: Шастак Эміль

Успаміны пра лета. Аўтар: Юдзіна Дарына

Мой дом. Аўтар: Юдзіна Дарына

Лясное возера. Аўтар: Пташыц Міраслава

свернуть