Планаванне прафесійнай кар'еры

Пры планаванні прафесійнай кар'еры карысна адказаць на наступныя пытанні:

 

 Ад якіх сваіх уменняў і здольнасцяў Вы атрымоўваеце найбольшае задавальненне?

 

  • Якія Вашы асноўныя інтарэсы і захапленні?

 

  • Якія навучальныя прадметы Вам найбольш падабаюцца?

 

  • Чым бы Вы жадалі займацца кожны дзень па 8 гадзін з года ў год?

 

  • Аб якой працы Вы марыце?

 

  • Якім Вы ўяўляеце свой занятак праз 10 гадоў?

 

  • Якая праца была бы для Вас ідэальнай? Апішыце яе як мага больш падрабязна. Уявіце сябе на гэтай працы, з кім Вы працуеце, як праводзіце час?

 

  • Якія Вашы крытэрыі выбару прафесіі? (абавязковыя і пажаданыя)

 

  • Якія Вашы моцныя бакі і навыкі больш за ўсё дазваляюць Вам лічыць сябе прыгодным для працы, якая Вам здаецца ідэальнай?

 

  • Якія прабелы ў сваіх ведах і ўменнях Вам неабходна ліквідаваць, каб атрымаць ідэальную для Вас працу?

 

  • Калі праца, ідэальная для Вас недасягальная ў цяперашні час, то якую працу Вы маглі бы выконваць, каб рухацца наперад ў выбраным кірунку?

 

  • З кім можна параіцца, каб атрымаць карысную для планавання кар'еры інфармацыю?

 

  • І, нарэшце, запішыце Вашы найбліжэйшыя і доўгатэрміновыя мэты ў галіне кар'еры і дзейнічайце.