Правілы выбару прафесіі

 

Калі Вы ўдала выбераце працу

 і ўкладзеце ў яе душу,

то шчасце само Вас адшукае.

К. Д. Ушынскі

 

  1. Падумайце, у чым Ваша прызначэнне, чым Вы жадаеце і чым можаце займацца.

 

  1. Добра разбярыцеся ў сабе і зразумейце, з чым Вам больш цікава працаваць: з тэхнікай, людзьмі, прыродай, знакавымі сістэмамі або мастацкімі выявамі.

 

  1. З дапамогай псіхалагічнага тэсціравання Вы можаце вызначыць свае здольнасці і магчымасці, інтарэсы і схільнасці, асаблівасці тэмпераменту, якія могуць спрыяць поспеху ў навучанні і працы.

 

  1. Даведайцеся аб патрабаваннях выбранай прафесіі да здароўя. Ацаніце Вашу прафесійную прыгоднасць па стане здароўя, даведайцеся, ці ёсць у Вас супрацьпаказанні да выбранай прафесіі.

 

  1. Пасля таго, як Вы вызначыцеся з выбарам прафесіі або прафесійнай галіной, даведайцеся, у якой навучальнай установе можна атрымаць падрыхтоўку. Звярніцеся да даведніка для абітурыентаў.