Аб установе

Мэта, задачы, функцыі ўстановы адукацыі

Мэта і задачы ўстановы адукацыі

Мэта: павышэнне якасці адукацыйнага працэсу праз ўдасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў і стымуляванне пазнавальнай актыўнасці і вучэбнай матывацыі навучэнцаў.

Задачы:

1.Стварыць умовы для павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз удасканаленне методыкі выкладання вучэбных прадметаў, абагульненне і распаўсюджванне вынікаў самаадукацыі і эфектыўных адукацыйных практык выкладання вучэбных прадметаў.

2.Забяспечыць умовы для развіцця ў навучэнцаў матывацыі да навучання праз выкарыстанне кампетэнтнаснага падыходу да арганізацыі адукацыйнага працэсу і дадатковых адукацыйных паслуг.

3.Стварыць умовы для фарміравання грамадзянска-патрыятычнай, ідэалагічнай свядомасці навучэнцаў, для ўсебаковай і рознапланавай пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці.

4.Фарміраваць ў навучэнцаў матывацыйную аснову для атрымання прафесійнай адукацыі, аказваць прафарыентацыйную падтрымку ў своечасовым выбары прафесіі з улікам іх уласных інтарэсаў, здольнасцей і грамадскіх патрэб.

5.Выхаванне ў навучэнцаў грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і нацыянальна-культурных каштоўнасцей праз разнастайныя віды дзіцячай дзейнасці.

Функцыі ўстановы адукацыі:

1. Адукацыйная, якая ўключае ў сябе навучанне і выхаванне навучэнцаў (выхаванцаў яслей-сада);

2. Забеспячэнне аховы жыцця і здароўя навучэнцаў (выхаванцаў яслей-сада);

3. Задавальненне патрэбнасці навучэнцаў (выхаванцаў яслей-сада) у самаадукацыі і атрыманні дадатковай адукацыі;

4. Ажыццяўленне фінансава-гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку аказанне платных адукацыйных паслуг;

5. Развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ў межах, замацаваных за установай адукацыі бюджэтных і ўласных сродкаў.