Міжнародны дзень роднай мовы: квэст-азбука “Крыніца чалавечага жыцця”
14.02.2020Дзякуючы ёй можам пазнаёміцца з народнымі песнямі, казкамі, звычаямі. Дзякуючы ёй ведаем гісторыю беларускага краю з легендаў і паданняў, навуковых кніг. Дзякуючы ёй сёння можам зразумець досціп народа, мудрыя ўрокі нашчадкам, закладзеныя ў прыказках і прымаўках. Нездарма мову не спыняюцца ўслаўляць у высокамастацкіх творах пісьменнікі і паэты, у ёй чэрпаюць натхненне мастакі і музыкі, прысвячаюць сур’ёзныя працы вучоныя…
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Дзяржынскага райвыканкама прапануе вучням 5-11 класаў, а таксама ўсім зацікаўленым квэст-азбуку “Крыніца чалавечага жыцця”. Яе сэнс заключаецца ў тым, што адказы даюцца ў алфавітным парадку (першае слова пачынаецца з літары “а”, другое – з “б”, трэцяе – з “в” і г. д.). Калі пачаць слова з пэўнай літары немагчыма, то яна знаходзіцца ў сярэдзіне слова. Заданні рэкамендуецца выконваць паслядоўна. Адказы будуць размешчаны на сайце ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме 21 лютага.
Жадаем поспехаў у спасціжэнні роднага слова!
Варыянт 1
- Пакрыцца інеем з усіх бакоў.
- Страва, прыгатаваная з дранай бульбы.
- Які вабіць, зачароўвае сваім выглядам, прывабны.
- Прыбор для вызначэння часу ў межах сутак.
- Прывітанне пры сустрэчы. Падказка: адно слова.
- Яловы лес. 2. Ссечаныя яловыя лапкі або дрэвы.
- Зручна, добра.
- Ахвотнік.
- Выклікаць ахвоту да чаго-небудзь, жаданне займацца чым-небудзь.
- Падушачка або скрыначка для захоўвання швейных іголок.
- Слова “наименование” перакладаецца на беларускую мову як…
- Складальнік казак, асоба, якая расказвае казкі.
- Спецыяльнае памяшканне для мыцця.
- Тое, што належыць каму-небудзь, знаходзіцца ў чыім-небудзь уладанні, уласнасць.
- Паабяцаць вельмі многа.
- Гаварыць, захоўваючы ў маўленні ненаціскное “о”.
- Тое, што і абапал.
- Слоўны абмен з кімсьці звесткамі, думкамі; гутарка. 2. Чуткі. 3. Мова, гаворка, вымаўленне (разм.).
- Той, хто садзейнічае, дапамагае, спрыяе каму-небудзь, чаму-небудзь.
- Шчыры, сяброўскі.
- Вечарам.
- Маленькая трава – гэта…
- Вусная народная творчасць, сукупнасць народных абрадавых дзеянняў.
- Той, хто хадайнічае за каго-небудзь.
- Цэбар невялікага памеру.
- Чаму + -сьці.
- Кароткія панчохі, якія не даходзяць да калена.
- Сінонім да слова “прыгажосць”.
- Змрок, цемра.
- Раней: загадчык панскай гаспадаркі.
- Перыяд жыцця пасля маленства да сталасці.
- Белы клён інакш называецца…
Варыянт 2
- Абгарэлая рэшта (свечкі, бервяна і пад.).
- Падобнае на вату валакно.
- Які заслугоўвае чаго-небудзь або мае каштоўнасць.
- Эканомны, руплівы, клапатлівы ў вядзенні наспадаркі (пра чалавека).
- Пажаданне спакойнай ночы.
- Адзінства, згуртаванасць; агульнасць, супольнасць.
- Зручны ў карыстанні.
- Беларускі і рускі народны інструмент у выглядзе дудкі з раструбамі.
- Гульня, пацеха або тое, што забаўляе, весяліць.
- Галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем лёну; навука аб вырошчванні лёну.
- Най + лепшы.
- Тое, што і кусок.
- Даваць ласку.
- Чалавек, які павольна працуе.
- Тканіна з набіўным узорам.
- Тое, што і вохра.
- Слова бачыцца з прыстаўкай.
- Бацькаўшчына, родная краіна.
- Які змяшчае шмат соку.
- Які валодае талентам.
- Прыведзены ў парадак, упрыгожаны.
- Гэтай літары няма больш нідзе, акрамя беларускай мовы.
- Трымацца з фанабэрыяй.
- Задавальняць патрэбу арганізма ў ежы, сталавацца.
- Прадмет, прызначаны для працэджвання малака.
- Травяністая духмяная расліна.
- Абшываць шалёўкай.
- Имя прилагательное па-беларуску будзе …
- Прамень+ чык.
- У беларускай мове ёсць такі выклічнік.
- Навука, якая вывучае народ, асаблівасці яго культуры і побыту.
- Дакладна, у самы раз.