Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2020
20 – 21 лютага ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы...

Ва ўстанове прайшла акцыя “Гаворым па-беларуску”, у час якой вучні пашырылі свой лексічны запас словамі роднай мовы. Цікава і займальна былі арганізаваны настаўнікамі-філолагамі гульня-конкурс “Пагуляем у роднае слова” і “Свята роднай мовы” для вучняў 5 – 8 класаў, якія далучылі школьнікаў да свету беларускага фальклору, традыцый. Вучні прынялі актыўны ўдзел у квэст-азбуцы “Крыніца чалавечага жыцця”, якая была прапанавана вучэбна-метадычным кабінетам упраўлення па адукацыі, спорце і турызме. Мерапрыемствы Дня садзейнічалі развіццю інтэлектуальных магчымасцей вучняў, іх творчых здольнасцей, выхаванню любові і павагі да роднай мовы, падтрымлівалі цікавасць да яе вывучэння.