Прафілактычная акцыя "Сябруем з законам!"

20.02.2020
З 19 лютага на Дзяржыншчыне аб’яўлена міжведамасная прафілактычная акцыя «Сябруем з законам!».....

        Акцыя прызвана мабілізаваць адміністрацыйныя, сацыяльна-грамадскія рэсурсы для вырашэння праблем, якія звязаны з прафілактыкай правапарушэнняў сярод непаўналетніх. З яе дапамогай ставіцца задача сфарміраваць у дзяцей і моладзі асэнсаваныя законапаслухмяныя паводзіны, прывіць духоўныя і маральныя каштоўнасці, імкненне да здаровага ладу жыцця, прапагандаваць адказнае бацькоўства.

        Асноўны этап акцыі будзе ўключаць у сябе  школьныя класныя гадзіны і віктарыны, выступленні ў працоўных калектывах з прыцягненнем спецыялістаў і дэманстрацыяй відэаролікаў, у тым ліку на тэму папярэджання п’янства, наркаманіі, палавой недатыкальнасці непаўналетніх, бяспечных паводзін непаўналетніх у інтэрнэт-прасторы. Таксама запланаваны кансультацыі, работа тэлефонаў даверу, куды могуць звярнуцца падлеткі і іх бацькі, прэзентацыі гурткоў і секцый для максімальнага прыцягнення ў іх работу непаўналетніх, спартыўныя, культурна-забаўляльныя праекты і т.д..

Запрашаем прыняць удзел у міжведамаснай прафілактычнай акцыі