Святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню 8 Сакавіка

06.03.2020
6 сакавіка ў нашай установе прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню 8 Сакавіка...

   У гэты дзень актавая зала была напоўнена атмасферай вясновага настрою, усмешкамі, радасцю. Вядучыя  павіншавалі ўсіх прысутных з надыходзячым святам вясны, кахання і надзеі і пажадалі здароўя, дабрабыту, вясновага настрою. На свята былі запрошаны матулі, бабулі, настаўнікі. Дзяўчаты і жанчыны змаглі атрымаць асалоду ад святочных песень, вершаў і розных творчых нумароў. Пад час святочнага мерапрыемства ва ўсіх была нагода павіншаваць сваіх матуль, бабуль, сясцёр і любімых настаўнікаў і атрымаць задавальненне ад канцэртнай праграмы, якая была спецыяльна падрыхтавана для свята 8 сакавіка.