Адзіны дзень інфармавання

19.03.2020
19 сакавіка 2020 года ў дзяржаўнай установе адукацыі "Валмянскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа" адбыўся адзіны дзень інфармавання з калектывам па тэме "Сацыяльна-эканамічны стан рэгіёнаў і перспектывы іх развіцця ".

Пільная ўвага да палітыкі рэгіянальнага развіцця невыпадкова, бо ад яе залежыць дабрабыт усёй рэспублікі ў цэлым і кожнага грамадзяніна па-асобку. Як адзначаў А.Г. Лукашэнка: «Падмурак паспяховага развіцця дзяржавы - моцная эканоміка, таму, перш за ўсё, неабходна развіваць эканоміку рэгіёнаў, ствараць там рабочыя месцы з годным узроўнем зарплаты».

 У рамках  адзінага дня інфармавання калектыў установы адукацыі прагледзеў фільм аб сацыяльна-эканамічным стане Дзяржынскага раёна за 2019 год.

Матэрыялы да адзінага дня інфармавання можна паглядзець тут