Акцыя "Бяспечныя канікулы"

30.03.2020

У рамках акцыі “Бяспечныя канікулы” 30 сакавіка для вучняў установы адукацыі адбылася інтэрактыўная гульня “Правілы дарожныя ведай, як табліцу множання” .

Праграма гульні складалася з некалькіх станцый:  “Складзі слова”, “Дарожная скрыжаванка”,  “Транспартны пазл”, “Знакі на дарозе” , “ Парушальнікі дарожнага руху”. 

Навучэнцы замацоўвалі веды па правілах дарожнага руху, выпрацоўвалі навыкі бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах.

У ходзе гульні навучэнцы змаглі праявіць кемлівасць, творчасць, свае веды.