Як зрабіць школьныя канікулы бяспечнымі?

31.03.2020

Як зрабіць школьныя канікулы бяспечнымі? Аб гэтым расказала выхаванцам школьнага аздараўленчага лагера "Сонейка" Мігура Алеся, член атрада ЮІД, вучаніца 8 класа.

Алеся напомніла некаторыя правілы паводзін школьнікаў на дарозе. Так рух на веласіпедзе павінен ажыццяўляцца па веласіпеднай сцежцы, а пры яе адсутнасці – па абочыне, тратуары, або пешаходнай дарожцы, не ствараючы перашкод для бяспечнага руху пешаходаў. Пры адсутнасці ўказаных элементаў дарогі, або немагчымасці руху па іх дапускаецца язда веласіпедыстаў па праезнай частцы ў адзін рад не далей за 1 метр ад яе правага краю. Забараняецца без суправаджэння паўналетняй асобы кіраваць веласіпедам дзецям да 14 год, мапедам – да 16. Матацыклам можна кіраваць з 16 год пры наяўнасці вадзіцельскага пасведчання катэгорыі “А”. Забараняецца перавозіць пасажыраў да 12 год на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля пры адсутнасці спецыяльнай дзіцячай утрымліваючай прылады, а такасама на заднім сядзенні матацыкла. Забараняецца выбягаць на дарогу з-за транспартных сродкаў, якія стаяць, а таксама з-за дамоў, кустоў. Дарогу трэба пераходзіць па пешаходных пераходах і толькі на зялёны сігнал светлафора, пры іх адсутнасці — у месцах, дзе праезная частка добра праглядаецца.

"Будзем захоўваць культуру ўдзельнікаў дарожнага руху!" - з такім прызывам звярталіся да выхаванцаў аздараўленчага лагера "Сонейка" члены атрада ЮІД.