Анлайн-экскурсія па Рэспубліканскай выставе «Салют Перамогі!»

07.05.2020
Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі 6 мая даў старт анлайн-экскурсіі па Рэспубліканскай выставе «Салют Перамогі!», прысвечанай 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

На выставе прадстаўлена больш за 500 творчых работ: 230 выяўленчых, 140
прыкладных работ, 70 фатаграфій, 45 твораў і 28 анімацыйных фільмаў з больш чым
200 устаноў адукацыі. Экспазіцыя выставы ўключыла ў сябе больш за 340 лепшых
жывапісных і прыкладных работ і фатаграфій.

Анлайн-экскурсію глядзець тут