Рэспубліканская акцыя «Сімвал Памяці»

05.05.2020
Напярэдадні святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі Рэспубліканскі валанцёрскі цэнтр запусціў акцыю «Сімвал Памяці».

У розных кутках Беларусі, якая страціла ў 1941-1945 гадах кожнага трэцяга жыхара, створаны сімвалічныя мемарыяльныя комплексы, устаноўлены манументы, прысвечаныя падзеям самай трагічнай і кровапралітнай вайны на нашай зямлі. Сёння ў краіне каля 9 тысяч помнікаў. Яны з'яўляюцца месцам шанавання загінулых і вечным напамінам пра тое, як бясцэнны свет.

Акцыя «Сімвал Памяці» павінна развіваць у моладзі ўдзячнасць, патрыятызм, нацыянальную самасвядомасць і датычнасць да гісторыі сваёй краіны.

Для ўдзелу ў акцыі неабходна зрабіць сваё фота, на якім будзе адлюстраваны помнік, абеліск, памятная дошка або мемарыял, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне ў Беларусі альбо знайсці іх малюнак у інтэрнэце. Фота неабходна суправадзіць інфармацыяй пра гісторыю помніка, паказаўшы месца, дзе ён знаходзіцца. Размясціць фота неабходна ў сваіх сацыяльных сетках з # СимволПамяти, адзначыўшы акаунт @rvcvolunteers

глядзець тут