Дзень піянерскай дружбы

19.05.2020

Дзень піянерскай дружбы сёння адзначаюць больш чым  паўмільёна беларускіх піянероў. Сёлета - двайное свята. 25 гадоў назад была заснавана Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя. Першы чырвоны гальштук быў павязаны ў 22-ім годзе мінулага стагоддзя. Праўда зараз гальштукі колераў нацыянальнага флага. Змяніліся і самі піянеры. Зараз з аднагодкамі яны маюць зносіны па Інтэрнэце. Але самае галоўнае - традыцыі і каштоўнасці таго руху беларусы захавалі.