Акцыя «Увага - дзеці!» стартуе ў Беларусі 25 мая 2020 года

25.05.2020

У мэтах папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і ў сувязі з заканчэннем навучальнага года традыцыйна з 25 мая па 5 чэрвеня МУС правядзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага - дзеці!».

768x478

Прафілактычная акцыя заклікана прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе, павысіць узровень адказнасці бацькоў і вадзіцеляў.

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў, педагогі і бацькі аб'яднаюць свае намаганні па забеспячэнні бяспекі дзяцей. Запланаваны шэраг прафілактычных мерапрыемстваў для дзяцей і падлеткаў, сярод якіх творчыя конкурсы, велаэстафеты, віктарыны, алімпіяды, сустрэчы, акцыі і многае іншае. Навучэнцам нагадаюць асноўныя правілы бяспечных паводзін, выкананне якіх дазволіць пазбегнуць траўмаў на дарогах у перыяд летніх канікул.

Асаблівая ўвага будзе засяроджана на правядзенні прафілактычнай работы з бацькамі. Міліцыянеры наведаюць працоўныя калектывы, растлумачаць дарослым прычыны і наступствы ДТЗ з удзелам дзяцей, нагадаюць аб правілах бяспечнай перавозкі непаўналетніх, адказнасці за парушэнні ПДР, а таксама неабходнасці асабістага прыкладу правільных і бяспечных паводзін на дарозе.

У ходзе спецмерапрыемстваў супрацоўнікі ДАІ правядуць як прафілактычныя акцыі для дзяцей і бацькоў, так і рэйдавыя мерапрыемствы па спыненні парушэнняў Правілаў дарожнага руху. Асаблівая ўвага будзе надавацца захаванню вадзіцелямі хуткаснага рэжыму, правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей.

У мэтах папярэджання траўматызму непаўналетніх у дні правядзення спецмерапрыемстваў рух транспартных сродкаў у светлы час сутак павінен ажыццяўляцца з уключаным блізкім святлом фар (п.166.9 ПДР).

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць як мага больш уважлівымі пры руху паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту і асабліва ў дварах.

З пачатку бягучага года на дарогах краіны загінулі 5 дзяцей, яшчэ 96 непаўналетніх атрымалі траўмы.

Крыніца: МУС Рэспублікі Беларусь