26 чэрвеня - Сусветны дзень барацьбы супраць наркаманіі

26.06.2020

26 чэрвеня адзначаецца міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў. Адзначаецца ён з 1987 года як выраз рашучасці Генеральнай Асамбліі ААН узмацніць сваю дзейнасць і стварыць сусветнае грамадства, свабоднае ад злоўжывання наркотыкамі. Падставай для такога рашэння сталі рэкамендацыі Міжнароднай канферэнцыі па барацьбе са злоўжываннем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам.

Нарколагі асабліва занепакоены гэтай праблемай, так як маюць даныя аб тым яшчэ тры гады назад сярэдні ўзрост наркаманаў быў 16 – 17 гадоў, а цяпер ён знізіўся да 13 – 14 гадоў. За апошняе дзесяцігоддзе лік жанчын, якія прынімаюць наркатычныя і псіхатропныя прэпараты, павялічылася ў сем разоў!

Наркаманію можна назваць самай страшнай з’явай нашага стагоддзя. Нават спецыяльны курс лячэння ад наркаманіі не заўседы здольны вызваліць чалавека ад гэтай залежнасці.

Людзі ўсяго свету аб’ядноўваюцца ў барацьбе з гэтай страшнай з’явай, як наркаманія. Іменна пагэтаму быў уведзены Сусветны дзень барацьбы з наркаманіяй, які напамінае ўсяму чалавецтву аб гэтай страшнай хваробе.

Гэтая праблема не павінна пакідаць раўнадушным ні аднаго чалавека на Зямлі.

Толькі дзякуючы сумесным намаганням можна дабіцца станоўчых вынікаў у рашэнні глабальнай праблемы нашых дзен – наркаманіі.