Віншаванне з Днем Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

02.07.2020

Паважаныя землякі! Ад усёй душы віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 76-годдзем вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

3 ліпеня – гэта сапраўды ўрачыстая і дарагая для нашай Радзімы дата, якая яднае ўсе пакаленні і натхняе кожнага з нас на новыя здзяйсненні, дапамагае пераадольваць цяжкасці і рухацца наперад. 
Асаблівыя словы падзякі хочацца сказаць ветэранам, чый ратны подзвіг на палях змаганняў і самаадданая праца ў тыле сталі прыкладам доблесці і сілы духу. Мы бясконца ўдзячныя Вам за мужнасць, гераізм і стойкасць.

Няхай увасоблены ў гэтым свяце дух незалежнасці, свабоды, узаемадапамогі і яднання дапаможа нам захаваць мір і стабільнасць нашай любімай Радзімы – Рэспублікі Беларусь. 

Шчыра жадаем Вам і Вашым блізкім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, шчасця i мiрнага неба!