Свята 1 верасня!

01.09.2020

Сёння, 1 верасня 2020 года, у нашай установе адукацыі ва ўрачыстай абстаноўцы прайшла лінейка, прысвечаная пачатку новага навучальнага года.

З наказам да школьнікаў звярнуліся дырэктар установы Мігура Ірына Рыгораўна, настаўнікі, бацькі, педагогі-ветэраны, а таксама першакласнік, якія прыняў у старэйшых таварышаў эстафету яркага і насычанага школьнага жыцця, вучні 9 класа.

У гэты ж дзень ва ўсіх класах прайшлі урокі "Я вырас тут і край мне гэты дарагі", "Адна ты, Дзяржыншчына  такая непаўторная! Ты святло ў маім  лёсе!".