Дзень настаўніка

03.10.2020

Традыцыйна ў кастрычніку ва ўсім свеце настаўнікі адзначаюць сваё прафесійнае свята. У Дзень настаўніка аддаюць даніну павагі педагогам сваёй краіны, якія прыкладаюць шмат намаганняў дзеля адукацыі падрастаючага пакалення, а значыць, і дзеля будучыні.

Вучні нашай установы адукацыі 3 кастрычніка таксама падрыхтавалі святочную праграму для сваіх педагогаў. У ходзе мерапрыемства вучні паказалі сцэнічныя і музыкальныя нумары, прачыталі кранальныя вершы. Таксама словы віншавання і падзякі за памяць гучалі з вуснаў педагогаў-вэтэранаў Каспарэвіч Т.І, Свяцкага Т.С.. Усё гэта стварыла асаблівую атмасферу дачынення кожнага прысутнага ў зале да дружнай педагагічнай і вучнёўскай сям’і.