СВЯТА «Пасвячэнне ў першакласнікі»

05.10.2020

Першае школьнае свята… Знамянальная падзея ў жыцці першакласніка.. Знаёмства са школьнай рэчаіснасцю з'яўляецца самым важным для шасцігодак.  Швабоўскі Данііл з задавальненнем паказаў, як умее адказваць ля дошкі, правільна карыстацца школьнымі прыналежнасцямі, расказваць вершы гучна і выразна. Хлопчык разам з вучнямі 6, 9 класаў актыўна ўдзельнічаў у конкурсе загадак аб важных справах першакласнікаў і ў адказ – паабяцаў старанна іх выконваць.

Віншуем нашага першакласніка і жадаем, каб дарога па Краіне Ведаў для яго заўседы была светлай і радаснай!