Віншаванне з Новым годам і Калядамі!

31.12.2020

Паважаныя настаўнікі, бацькі, навучэнцы!
Вiншуем вас з надыходзячым Новым 2021 годам і Калядамі!
Новы год – рубеж, калi мы падводзiм вынiкi мiнулага года i будуем планы на наступны. Няхай надыходзячы год прынясе вам поспех i росквiт, вашы мары здзейсняцца, няхай каханне i любоў будуць з вамi!
Жадаем моцнага здароўя, гармонii ў адносiнах, душэўнага спакою! Няхай Новы год увойдзе ў вашы дамы з надзеяй на мiр i дабрабыт, прынясе шчасце, падорыць энергiю, аптымiзм i добры настрой! Няхай непрыемнасцi абыдуць вас, а ў памяцi застануцца толькi добрыя i цёплыя ўспамiны аб 2020 годзе, што дазволiць смела i радасна глядзець у будучыню! Мiру i шчасця вам i вашым сем’ям!

Адміністрацыя