Прафілактычная акцыя «Сябруем з Законам!»

17.03.2021

З 17 па 31 сакавіка 2021 г. на тэрыторыі Дзяржынскага раёна праходзіць міжведамасная прафілактычная акцыя «Сябруем з Законам!». Акцыя праводзіцца штогод у рамках Комплекснага плана мерапрыемстваў па прафiлактыцы безнагляднасцi, правапарушэнняў непаўналетніх, абароне правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх. Мэтамі акцыі з’яўляюцца фарміраванне ў дзяцей і моладзі ўсвядомленых законапаслухмяных паводзін, прывіццё ім духоўных і маральных каштоўнасцяў, імкнення да здаровага ладу жыцця, прапаганды адказнага бацькоўства, ажыццяўлення прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку супрацьпраўных паводзін.