Запрашаем на веснавых канікулах!

19.03.2021

З 28 сакавіка па 4 красавіка ва ўстанове адукацыі пройдуць веснавыя асарці-канікулы "Краіна актыўных, творчых, ініцыятыўных". У час вясновых канікулаў вас чакаюць разнастайныя цікавыя выхаваўчыя мерапрыемствы, спаборніцтвы. Запрашаем да ўдзелу ў  рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Бяспечныя канікулы”, міжведамаснай прафілактычнай акцыі “Сябруем з Законам", экалагічнай акцыі “Парастак”, акцыі па збору макулатуры “Здай макулатуру - зберажы дрэва!”. Для вас працуюць аб'яднанні па інтарэсах, інтэграваная бібліятэка; арганізоўваецца работа аздараўленчага лагера "Сонейка". Навучэнцы прымуць удзел у раённым конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў Дзяржынскага раёна.

З планам выхаваўчых мерапрыемстваў на веснавых канікулах можна азнаёміцца тут