Удзел у выніковым савеце ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Дзяржынскага райвыканкама

15.03.2021

12 сакавіка 2021 года адбыўся выніковы савет упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Дзяржынскага райвыканкама. Наша ўстанова адукацыі прыняла ўдзел у дадзеным мерапрыемстве. Была арганізавана выстава дасягненняў устаноў адукацыі за 2020 год. Удзельнікі мерапрыемства прааналізавалі дасягненні сістэмы адукацыі Дзяржынскага раёна, абмеркавалі прыярытэтныя накірункі работы на перспектыву.