Грамадзянска-патрыятычная акцыя «Быць годнымі Вялікай Перамогі!»

03.05.2021

З 3 па 9 мая 2021 года ва ўсіх установах адукацыі Дзяржынскага раёна праходзіць абласная грамадзянска-патрыятычная акцыя «Быць годнымі Вялікай Перамогі!». Удзельнікамі святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 76-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, стануць навучэнцы, педагогі і бацькі.          Урачыстае адкрыццё акцыі адбылося  3 мая.  4 мая  ва ўстанове адукацыі  пройдзе адзіная інфармацыйная гадзіна «Быць годнымі Вялікай Перамогі!». 5 мая  навучэнцы падрыхтуюць музычныя паштоўкі «Падарунак ветэрану» з відэазапісам музычных твораў ваеннай тэматыкі. У гэты ж дзень яны возьмуць удзел у паэтычным альманаху «Гарачыя радкі вайны», дзе будуць дэкламаваць вершы пра вайну. 6 мая  ва ўстанове пройдзе ўрок Мужнасці «Летапіс Вялікай Перамогі». 7 мая  адбудзецца традыцыйнае ўскладанне кветак да помнікаў загінуўшым землякам у Вялікай Айчыннай вайны.