Урачыстае адкрыццё акцыі «Быць годнымі Вялікай Перамогі!»

03.05.2021

3 мая 2021 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Валмянскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа» быў дадзены старт абласной акцыі «Быць годнымі Вялікай Перамогі!», прысвечанай 76-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Святочная лінейка, прысвечаная старту абласной акцыі «Быць годнымі Вялікай Перамогі!», пачалася з выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Вучні ўстановы прачыталі вершы, прысвечаныя Вялікай Перамозе, гучалі песні. Перад вучнямі ўстановы адукацыі выступіла Свяцкая Т.М., малалетні вязень Вялікай Айчыннай вайны.