Святочны мітынг да Дня Вялікай Перамогі

07.05.2021

7 мая ва ўстанове адукацыі прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны 76-й гадавіне Вялікай Перамогі. Выказаць словы ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за іх подзвіг і ўшанаваць светлую памяць загінуўшых сабраліся на ўрачыстым мітынгу, прысвечаным чарговай гадавіне Вялікай Перамогі, педагогі. навучэнцы ўстановы адукацыі. 76 гадоў прайшло з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Вялікая дата, асаблівая для кожнай сям’і. Пакуль мы памятаем пра самую крывавую і страшную ў гісторыі чалавецтва вайну, пра суайчыннікаў, якія загінулі і выжылі дзеля будучыні, пра нявінна забітых і зверскі замучаных, жыве і надзея, што такое не паўторыцца ніколі. Пасля святочнага мітынгу, навучэнцы ўстановы адукацыі, педагогі ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым у гады вялікай Айчыннай вайны.