Лета - 2021. Аздараўленне

17.05.2021

На базе ўстановы адукацыі ў  летні  перыяд плануецца работа аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем "Сонейка" (18 дзён).  Адкрываецца лагер 1 чэрвеня 2021 года. Рэжым работы: 8.30 - 16.00. Кіраўнік лагера Бібік Алена Людвігаўна, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці, тэл. 80171634646. Выхаванцам прапануюцца шматлікія выхаваўчыя мерапрыемствы, якія ўключаюць акцыі,  рухомыя гульні на свежым паветры, прагулкі і прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на бяспеку жыццядзейнасці. У абавязковым парадку будуць выконвацца рэкамендацыі па папярэджанні распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі. Бацькоўская даплата за наведванне аздараўленчага лагера: 6-10 гадоў – 30 рублёў, 11-13 гадоў – 35 рублёў.

   У дзіцячым аздараўленчым лагеры "Дружба" пас. Энергетыкаў кругласутачнага знаходжання.

  • 1 змена 06-19.06
  • 2 змена 06-10.07
  • 3 змена 07-31.07
  • 4 змена 08-21.08

Дзіцячы аздараўленчы лагер «Дружба» (18 дзён) (кошт пуцёвак)

ўзрост

Кошт пуцёўкі

сума датацыі

даплата

6-10 гадоў

395.00

215.00

180.00

11-13 гадоў

405.00

215.00

190.00

14-18 гадоў

415.00

215.00

200.00

    У профільным спартыўна-патрыятычным лагеры «Арляня» на базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Дзяржынскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства» (12.08-29.08)

Спартыўна-патрыятычны лагер «Арляня» (18 дзён) (кошт пуцёвак)

ўзрост

Кошт пуцёўкі

сума датацыі

даплата

6-10 гадоў

215.00

215.00

0.00

11-13 гадоў

215.00

215.00

0.00

14-18 гадоў

215.00

215.00

0.00

   У профільным турысцка-краязнаўчым лагеры «Турыст» (05.07-22.07) і аздараўленчым лагеры мастацкага профілю «Арт-акадэмія» (24.07-10.08) на базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Дзяржынскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства»

Профільны турыстычны лагер «Турыст» (18 дзён);

аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем «Арт-Акадэмія» (18 дзён)

ўзрост

Кошт пуцёўкі

сума датацыі

даплата

6-10 гадоў

305.00

215.00

90.00

11-13 гадоў

310.00

215.00

95.00

14-18 гадоў

315.00

215.00

100.00

Прадпрыемствы і арганізацыі Дзяржынскага раёна прапануюць навучэнцам часовую працоўную занятасць у летні перыяд

З пералікам наяўных вакансій, відаў работ і прафесій, узроўнем аплаты, парадкам працаўладкавання можна азнаёміцца, звярнуўшыся ў аддзел занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Дзяржынскага райвыканкама