Свята 1 верасня!

01.09.2021

1 верасня 2021 года ва ўстанове адукацыі адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў. У першы клас установы адукацыі прыйшлі тры першакласнікі.

На святочным мерапрыемстве прысутнічалі: Свірскі Аляксей Вячаслававіч, кіруючы справамі Дзяржынскага райвыканкама, Алейнікава Наталля Анатольеўна, метадыст установы адукацыі "Дзяржынскі раённы вучэбна-метадычны кабінет, ксёнз касцёла Святога Яна аг.Волма, педагогі-ветэраны.