Наш горад Дзяржынск

12.11.2021

Выхаванцы нашай рознаўзроставай групы любяць падарожнічаць. Не раз з бацькамі яны наведвалі раённы цэнтр - горад Дзяржынск. Дзяцей уразілі шматпавярховыя дамы, парк, атракцыёны ў парку, дзіцячыя пляцоўкі вакол дамоў.Рабятам спадабалася ідэя намаляваць малюнкі пра Дзяржынск. Даўгалапцеў Дзмітрый маляваў дзіцячы сад, у які з радасцю ходзяць дзеці. Шарко Валерыя хацела бы пазнаёміцца і падружыцца з гэтымі дзецьмі на гульнявой пляцоўцы. Закончыўшы маляваць, дзеці вырашылі напісаць пісьмо сябру ў горад Дзяржынск. 

Малюнак Даўгалапцева Дзмітрыя

Малюнак Шарко Валерыі