Акцыя "Апавяшчальнік у кожны дом!»

06.12.2021

Не сакрэт, што большасць пажараў у кватэрах і прыватных домаўладаннях адбываюцца менавіта ў той момант, калі чалавек спіць: у сне ён не адчувае пах дыму, таму становіцца найбольш безабаронным і не можа адвесці ўдар стыхіі. Адной з гарантаваных мер своечасовага выяўлення задымлення і абвесткі аб гэтым з’яўляецца аўтаномны пажарны апавяшчальнік (АПІ) – маленькі, але жыццёва важны прыбор, які дазволіць папярэдзіць трагедыю і выратаваць не адно жыццё.

У мэтах павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва ў перыяд з 4 па 12 снежня ў рэспубліцы пройдзе акцыя па папярэджанні гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе «Апавяшчальнік у кожны дом».

Пад час яе правядзення мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы актывізуюць работу назіральных камісій з прыцягненнем усіх зацікаўленых суб’ектаў прафілактыкі. Асаблівы акцэнт будзе зроблены на дамах беспрацоўных і злоўжывальных спіртнымі напоямі грамадзян.

Работнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях правядуць індывідуальную прафілактычную работу па ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і праверцы іх працаздольнасці ў домаўладаннях адзінокіх грамадзян, шматдзетных сем’яў і іншых прадстаўнікоў мэтавай аўдыторыі акцыі.

Акрамя таго, у месцах з масавым знаходжаннем людзей (гандлёвыя цэнтры, вакзалы, рынкі і інш.) з’явіцца наглядна-выяўленчая прадукцыя па тэматыцы акцыі, а сродкі масавай інфармацыі і інтэрнэт-рэсурсы напоўняцца матэрыяламі, якія асвятляюць пытанні ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і праверкі іх працаздольнасці.

Памятайце: заклад вашага дабрабыту – выкананне правілаў пажарнай бяспекі. Усталюйце пажарны апавяшчальнік, каб зберагчы сябе і сваіх блізкіх!