Запрашаем ў аздараўленчы лагер "Сонейка"

20.12.2021

На базе ўстановы адукацыі ў  перыяд з 27.12.2021 па 30.12.2021 і 03.01.2022, 04.01.2022 плануецца работа аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем "Сонейка" (6 дзён).  Рэжым работы: 8.30 - 16.00. Кіраўнік лагера Бібік Алена Людвігаўна, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці, тэл. 80171634646. Выхаванцам прапануюцца шматлікія выхаваўчыя мерапрыемствы, якія ўключаюць акцыі,  рухомыя гульні на свежым паветры, прагулкі і прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на бяспеку жыццядзейнасці. У абавязковым парадку будуць выконвацца рэкамендацыі па папярэджанні распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі.