Адкрыццё аздараўленчага лагера "Сонейка"

27.12.2021

27 снежня адбылося адкрыццё аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем дзяцей «Сонейка» для 5 выхаванцаў на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Валмянскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа». Пасля адкрыцця выхаванцы ў першую чаргу пазнаёміліся з правіламі бяспечных паводзін падчас знаходжання ў лагеры, пасля
ранішняй зарадкі сталі ўдзельнікамі віктарыны "Навагодняя мазаіка". Зарад бадзёрасці і добрага настрою рабяты атрымалі ад правядзення спартландыі "Вясёлыя старты".