Адзіны ўрок "Аб чым звоняць званы Хатыні?"

22.03.2022

Трагедыя Хатыні - не выпадковы эпізод вайны, а адзін з тысячы фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду гітлераўскай Германіі ў адносінах да насельніцтва Беларусі. Колькі б гадоў ні прайшло з дня гэтай трагедыі, для беларускага народа памяць пра яе заўсёды будзе святая. Полымя Хатыні абпальвае нашы сэрцы, нагадваючы аб тым, што трэба берагчы мір і спакой на роднай зямлі.

22 сакавіка для вучняў установы адукацыі быў праведзены адзіны ўрок “Аб чым звоняць званы Хатыні?”, прысвечаны 79-й гадавіне трагедыі ў Хатыні.