Запрашаем на веснавых канікулах

26.03.2022

З 28 сакавіка па 3 красавіка 2022 года ва ўстанове адукацыі пройдуць веснавыя канікулы. У час веснавых канікулаў вас чакаюць разнастайныя цікавыя выхаваўчыя мерапрыемствы, спаборніцтвы. Запрашаем да ўдзелу ў  рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Бяспечныя канікулы”,  экалагічнай акцыі “Парастак”, акцыі па збору макулатуры “Здай макулатуру - зберажы дрэва!”. Для вас працуюць аб'яднанні па інтарэсах, інтэграваная бібліятэка; арганізоўваецца работа аздараўленчага лагера "Сонейка". Навучэнцы прымуць удзел у днях творчасці вучняў пачатковых класаў.

З планам выхаваўчых мерапрыемстваў на веснавых канікулах можна азнаёміцца тут