Акцыя "За бяспеку разам!"

05.04.2022

З 11 па 27 красавіка 2022 года на тэрыторыі раёна будзе праходзіць рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе "За бяспеку разам". Арганізатарам мерапрыемства выступіла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Акцыя праводзіцца з мэтай зніжэння колькасці пажараў, якія адбываюцца з прычыны невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія ўчыняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення. Ратавальнікі нагадваюць: праверце на працаздольнасць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, а ў выпадку іх адсутнасці - усталюйце ў жылых памяшканнях домаўладання. Звярніце ўвагу на спраўнасць ацяпляльнага абсталявання і электрычнай праводкі. Памятайце, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзена на іх уласнікаў. Таксама ў рамках акцыі ў якасці кансультатыўнай дапамогі грамадзяне могуць звярнуцца ў Дзяржынскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання.