Дзень Дзяржаўнага Сцяга і Дзяржаўнага Герба Рэспублікі Беларусь

06.05.2022

Зусім няшмат часу засталося да Дня Дзяржаўнага Сцяга і Дзяржаўнага Герба Рэспублікі Беларусь. Традыцыйна ён адзначаецца ў другую нядзелю мая. Сёлета ён адзначаецца 8 мая, перад самым Днём Перамогі. І дзве падзеі сімвалічна пераплятаюцца. Сімвалы Беларусі адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця. Ва ўсе часы людзі шанавалі сцяг і герб дзяржавы, беражліва захоўвалі, верылі ў яго славу, прысягалі на вернасць. І ўсе мы, хто цяпер жыве на прасторах роднай Беларусі, павінны з вялікай павагай ставіцца да нашай дзяржаўнасці і Радзімы.

Напярэдадні святкавання Дня Дзяржаўнага Герба і Дзяржаўнага Сцяга Рэспублікі Беларусь ва ўстанове адукацыі прайшоў урок грамадзянскасці “Сімвалы надзеі і дабра” для навучэнцаў школы. Навучэнцам напомнілі  гісторыю сімвалаў нашай дзяржавы: герба, сцяга, гімна. Ініцыятыўная група навучэнцаў падрыхтавала паведамленні аб шляхах станаўлення і развіцця дзяржаўнай сімволікі, аб тым, якія заканадаўчыя дакументы ляжаць у аснове іх стварэння, калі і дзе выкарыстоўваецца Дзяржаўны Герб і Дзяржаўны Сцяг.