1 мая – Свята працы

01.05.2022

Першамай быў і застаецца сімвалам абнаўлення, светлых надзей, узаемнай падтрымкі і згуртаванасці. У гэтай даце ўвасобіліся славутая гісторыя нашых продкаў і карпатлівая, штодзённая праца кожнага з нас. Па традыцыі ў гэты дзень мы славім ветэранаў, працоўны подзвіг якіх стаў асновай сённяшняга жыцця. З вялікай павагай выказваем удзячнасць усім, хто добрасумленна выконвае свае прафесійныя абавязкі, па-гаспадарску ставіцца да зямлі, на якой жыве. Першамай сімвалізуе з’яднанасць стваральных сіл грамадства, імкненне да міру і сацыяльнай справядлівасці.

На традыцыйным Свяце вясны і працы педагогі  і навучэнцы ўстановы адукацыі  прадстаўлялі вырабы школьнай  бізнес-кампаніі Ў г.Дзяржынску.