Дзень сям'і

16.05.2022

Што такое сям’я? Сям’я — гэта дом. Сям’я — гэта свет, дзе пануюць любоў, адданасць і самаахвяраванне. Гэта адны на ўсіх радасці і непрыемнасці, гэта апора ва ўсіх бедах і няшчасцях. Гэта крэпасць, за сценамі якой могуць панаваць толькі спакой і любоў. 

Усе мерапрыемствы, якія праходзілі ва ўстанове адукацыі да Дня сям'і былі накіраваны на развіццё сямейнай творчасці і супрацоўніцтва сям’і і школы, выхаванне ў навучэнцаў пачуцця любові і павагі да бацькоў, гордасці за сваю сям’ю.