Аздараўленчы лагер "Сонейка"

25.05.2022

На базе ўстановы адукацыі ў  летні  перыяд плануецца работа аздараўленчага лагера "Сонейка" з дзённым знаходжаннем дзяцей (18 дзён).  Адкрываецца лагер 1 чэрвеня 2022 года. Рэжым работы: 8.30 - 16.00. Кіраўнік лагера Бібік Алена Людвігаўна, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці, тэл. 8(01716)34646. Выхаванцам прапануецца шырокая праграма выхаваўчых мерапрыемстваў, якая ўключае акцыі ў Год гістарычнай памяці,  рухомыя гульні на свежым паветры, пазнавальныя прагулкі і прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на бяспеку жыццядзейнасці. У абавязковым парадку будуць выконвацца рэкамендацыі па папярэджанні распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі.

Больш падрабязна аб летнім аздараўленні Вы можаце прачытаць на старонцы Летняе аздараўленне ".