Урачыстае ўручэнне пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі "Бывай, школа!”

09.06.2022

Добры летні дзень! Вось і прагучаў апошні званок, здадзены апошнія іспыты.  9 чэрвеня ва ўрачыстай абстаноўцы дзевяцікласнікам уручылі пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі. Для 4 выпускнікоў установы адукацыі наступіла пара развітацца з дзяцінствам. Наперадзе іх чакае няпросты выбар будучай жыццёвай дарогі. Самыя актыўныя, паспяховыя ў вучобе былі адзначаны граматамі. Бацькам выпускнікоў ўручаны падзячныя лісты.