Урачыстая цырымонія ўзнагароджання

13.12.2022

13 снежня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адкрытага дыстанцыйнага культурна- асветніцкага марафону " Час вымяраецца памяццю". Арганізатарам марафону з'яўляўлася навукова- метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі" Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У цырымоніі ўзнагароджання прымаў ўдзел намеснік міністра адукацыі А.У.  Кадлубай. Рубанік Наталля Уладзіміраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, была ўзнагароджана Дыпломам пераможцы адкрытага дыстанцыйнага культурна-асветніцкага марафону "Час вымяраецца памяццю".