Гуканне вясны

06.03.2023

Гуканне вясны— старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі. Людзі заклікаюць вясну хутчэй прыйсці, радуюцца першаму вясноваму сонцу і праганяюць зіму. Сёння ў нашай школе адбалося фальклорнае свята "Гуканне вясны". Яго ўдзельнікамі сталі выхаванцы нашай школы і настаўнікі.
 Пад час свята дзеці з задавальненнем спявалі песні-вяснянкі, песні-заклічкі, танцавалі з сонечнымі праменьчыкамі, вадзілі карагоды, гулялi ў вясёлыя гульнi, адгадвалi загадкi.
Спадзяемся, што добры настрой, створаны пад час свята ва ўсіх прысутных, захаваецца надоўга, і што вясна прыйдзе да нас у бліжэйшы час!!!