Святочная праграма “Веснавы настрой”

04.03.2023

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ва ўстанове адукацыі адбылося традыцыйнае канцэртнае прадстаўленне для мам, бабуль, сястрычак і ўсіх жанчын, завітаўшых на свята. Спачатку свой канцэрт-віншаванне прадставілі выхаванцы дашкольнай групы, затым эстафету падхапілі школьнікі. Песні, вершы, танцы, гульні, інсцэніроўкі не пакідалі раўнадушнымі гледачоў і стваралі радасны перадсвяточны настрой усім прысутным. Вядома ж, не абыйшлося без падарункаў створаных сваімі рукамі. Са святам!