Першы дзень аздараўленага лагера "Сонейка"

27.03.2023

27 сакавіка 2023 года адбылося адкрыццё аздараўленчага лагера "Сонейка". На ранішняй лінейцы дзеці пазнаёміліся з рэжымам і правіламі паводзін у аздараўленчым лагеры. Затым выхаванцы аформілі атрадны куток, размеркавалі абавязкі, стварылі калаж “Нашы правы і абавязкі ў аздараўленчым лагеры”. Вельмі спадабалася дзецям гадзіна спартыўных адкрыццяў і рухомых гульняў.  Дзень прайшоў весела, пазітыўна і цікава.