Абласная акцыя "Кветка Перамогі ў кожным акне"

26.04.2023

 Абласная акцыя "Кветка Перамогі ў кожным акне", прысвечаная Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пройдзе ва ўсіх раёнах Міншчыны з 2 па 13 мая. Ініцыятыва прымеркавана да Года міру і стварэння, каб аддаць даніну памяці і павагі людзям, якія атрымалі перамогу ў той жахлівай вайне, іх мужнасці, самаадданасці і гераізму. Удзел у акцыі змогуць прыняць усе ахвочыя: школьнікі, студэнты, дзяржслужачыя, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх аб'яднанняў, проста неабыякавыя людзі. Для гэтага дастаткова вырабіць кветку Перамогі і ўпрыгожыць ім вокны арганізацый і ўстаноў, сваіх дамоў і кватэр. Фатаграфіі з упрыгожанымі вокнамі дасылаюцца ў рэдакцыі рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Да фотаздымка павінна быць прымацавана інфармацыя з прозвішчам, імем і імем па бацьку ўдзельніка, кантактнымі дадзенымі, найменнем установы або проста населенага пункта. Конкурсныя работы будуць размешчаны на інтэрнет-рэсурсах рэгіянальных СМІ.