З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

03.07.2023

Паважаныя калегі!

Шчыра віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Гэта дата звязана з днём вызвалення сталіцы краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Ганарымся подзвігам франтавікоў, партызан, падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу. Свята беражом памяць пра тых, хто, вызваляючы родную зямлю, загінуў. Удзячныя папярэднім пакаленням, якія аднавілі разбураную вайной Айчыну. Ніколі не забудзем, каму абавязаныя шчасцем жыць пад мірным небам у вольнай краіне, і будзем прымнажаць яе здабыткі.

Дзень Незалежнасці — светлае, радаснае свята для ўсіх, хто любіць Радзіму, ганарыцца і даражыць ёй, стаіць на варце яе рубяжоў, умацоўвае эканоміку, настойлівай працай і вучобай стварае яе будучыню. У гэты велічны дзень шчыра жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў, згоды ў сем’ях, дабрабыту — усяго таго, з чаго складаецца шчасце.

Кіраўніцтва дзяржаўнай установы адукацыі

"Валмянская базавая школа"